Валянцін Стэфановіч звярнуўся да старшыні Белтэлерадыёкампаніі

2013 2013-06-18T12:38:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tainy-sledstvija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 чэрвеня на тэлеканале "Беларусь-1" у праграме "Таямніцы следства" з'явіўся сюжэт, у якім распавядаецца пра забойства ў Магілёўскай турме.

У дадзеным сюжэце, які распавядае гледачам аб акалічнасцях здзейсненага Рыгорам Юзэпчуком і яго саўдзельнікам забойства сукамерніка, у кантэксце адмоўных характарыстык асобы некалькі разоў указваецца яго нацыянальная прыналежнасць. У сюжэце выкарыстоўваюцца словазлучэнні “з цыганам Юзэпчуком было ўсё зразумела”, “з малаадукаваным цыганам Юзэпчуком”, “са словаў цыгана”, “асуджаны цыган Юзэпчук” і г.д. Пры гэтым нацыянальнасці саўдзельніка Паўла Петракова і пацярпелага Ігара Ходанава, якія таксама маюць скрайне адмоўныя характырыстыкі асобаў, у дадзеным сюжэце не ўказваюцца. 

Па меркаванні праваабаронцы Валянціна Стэфановіча падобнае ўказанне на нацыянальную прыналежнасць злачынцы  можа спрыяць праявам ксенафобіі і дыскрымінацыйным паводзінам у грамадстве, а таксама фармаванню выключна негатыўных ацэнак у дачыненні да прадстаўнікоў усёй цыганскай нацыянальнай меншасці ў нашай краіне. 

Паводле прафесійнага кодэкса Беларускай асацыяцыі журналістаў і прафесійнага кодэкса Беларускага саюза журналістаў не дапускаецца з'яўленне ў прэсе дыскрымінацыйных выказванняў.

"Журналіст устрымліваецца ад любой формы апраўдання агрэсіі, іншых формаў гвалту, нянавісці і дыскрымінацыі, таталітарызму і тыраніі. Журналіст з павагай ставіцца да асаблівасцяў, каштоўнасцям і годнасці кожнай нацыянальнай культуры і праве народаў на самавызначэнне, да свабоды выбару сваёй палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы.Сваёй дзейнасцю ён дапамагае пазбегнуць недасведчанасці, недастатковага разумення і насцярожанасці ў адносінах паміж народамі, садзейнічае выхаванню культуры міжнацыянальных адносін, абуджае ў сваіх чытачоў, гледачоў, слухачоў ўспрымальнасць да патрэб іншых народаў, павага да правоў і годнасці ўсіх нацый і ўсіх людзей незалежна ад полу, расы , мовы, нацыянальнай прыналежнасці, рэлігійных поглядаў і ідэйных перакананняў," - адзначана ў Прафесійным кодэксе БСЖ.

Сябры ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" дэкларуюць, што яны будуць прытрымлівацца наступных прынцыпаў прафесійнай этыкі: "Не дапускаць дыскрымінацыі паводле расавай прыналежнасці, нацыянальнасці, спавяданай рэлігіі, полу, сексуальнай арыентацыі, палітычных і іншых поглядаў і г.д."

У звароце да старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі праваабаронца Стэфановіч звяртае ўвагу, што гэта, на жаль, не першы выпадак, калі ў крымінальнай хроніцы беларускага тэлебачання ўказваецца менавіта цыганская нацыянальнасць злачынцаў ці асобаў, якія падазраюцца ў здзяйсненні злачынстваў.

"Падобная практыка з’яўляецца некарэктнай у дачыненні да грамадзянаў цыганскай нацыянальнасці і сведчыць аб не зусім высокіх прафесійных якасцях журналістаў, якія дапускаюць такія абагульненні", - лічыць праваабаронца.

Ён звярнуўся з просьбай да Генадзя Давыдзькі правесці праверку ўказаных фактаў, а таксама тлумачальную працу з аўтарамі праграмы аб недапушчальнасці падобных фактаў у будучыні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international