У Крычаўскім РАУС ідуць праверкі ў сувязі са збіццём падазраванага

2013 2013-06-18T12:29:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па інфармацыі крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад”, зараз у мясцовым РАУС праводзяцца шматлікія праверкі супрацоўнікамі Упраўлення ўласнай бяспекі МУС і УКДБ па Магілёўскай вобласці.

Падставай для праверак паслужыў факт збіцця супрацоўнікамі міліцыі невінаватага чалавека ў будынку Крычаўскага РАУС. Згодна інфармацыі газеты, падчас расследвання справы аб крадзяжы з мясцовага УКПП “Камунальнік”, супрацоўнікі РАУС прымянілі меры фізічнага ўздзеяння да падазраванага. У выніку ён атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні і звярнуўся з заявай аб неправамерных дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі ў Крычаўскі межрайаддзел КДБ.

Па словах рэдактара газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага, зараз да расследвання справы аб збіцці чалавека супрацоўнікамі міліцыі падключылася абласная пракуратура.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international