Слонім: пікет у падтрымку Івана Шэгі забаронены з-за віктарыны БРСМ (дакумент)

2013 2013-06-18T10:17:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

Слонімцы Іван Бедка і Віктар Марчык 30 траўня звярнуліся ў Слонімскі райвыканкам з заявай на дазвол пікета 27 чэрвеня ў падтрымку доктара-траўматолага Івана Шэгі. Нядаўна яны атрымалі пісьмовы адказ са Слонімскага райвыканкама за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Віктара Ката. Ён, у прыватнасці, паведамляе, што “згодна з планам работы аддзела па справах моладзі і ГА “БРСМ” не маем магчымасці прадставіць Вам месца ў гарадскім парку па вуліцы Оперная ў патрабуемы час, паколькі ў 11.00 ч. 27 чэрвеня 2013 г. пачатак крос-віктарыны “Знай свой край”.

Нагадаем, што Іван Шэга 30 гадоў адпрацаваў у Слонімскай раённай бальніцы. Доктар вопытны, спецыяліст вышэйшай катэгорыі, якога ведаюць як добрага спецыяліста ўсе жыхары Слонімшчыны і нават суседніх раёнаў, ён поўны сіл і энергіі працаваць і надалей, хаця яму 25 сакавіка сёлета споўнілася 60 гадоў. Але галоўны ўрач Слонімсцка ЦРБ Юрый Пяцельскі спачатку працягнуў з ім кантракт на адзін год, а потым нечакана скасаваў, хаця ў Слоніме не хапае дактароў амаль па ўсіх спецыяльнасцях.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international