Бабруйск: Збіраць подпісы “незаконна”?

2013 2013-06-17T19:23:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-dzeci-na-daroze.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары вуліц Інтэрнацыянальная і Чапаева ў Бабруйску занепакоеныя будоўляй, якая разгарнулася пад вокнамі інтэрната № 72 б. Яшчэ зусім нядаўна тут была дзіцячая пляцоўка, а зараз яе “пасунулі” на карысць будынка, які мусіць у хуткім часе з’явіцца на гэтым месцы. Зараз дзеці гуляюць у футбол побач з пляцоўкай для збору смецця і нават на аўтамабільнай дарозе. А што канкрэтна ўзводзяць рабочыя за драўляным плотам, пакуль незразумела. Пашпарта аб’екта нідзе няма, у гарвыканкаме пра гэта нібыта не ведаюць.

-Мы дасюль не маем афіцыйнага адказу. Хадзілі на прыём да старшыні гарвыканкама, каб даведацца, што будуецца пад нашым інтэрнатам, паказалі яму сабраныя подпісы жыхароў. А Дзмітрый Бонахаў задае мне пытанне: “А як вы там подпісы збіралі, гэта ж незаконна, вас маглі затрымаць супрацоўнікі міліцыі”. Нават параіў нам “наняць іншага юрыста”. Хаця мы ў звароце з падпісным лістом якраз і ўказалі артыкул Канстытуцыі, згодна з якім маем права збіраць подпісы, - распавядае жыхарка інтэрната № 72б Ала Шпакава (на фота).

Бабруйчанка кажа, што Дзмітрый Бонахаў не здолеў адказаць на пытанне наконт будоўлі і накіраваў іх да галоўнага архітэктара.

-У выніку мы прыехалі сюды разам з архітэктарам, ён падыйшоў да рабочых і спытаў, што яны будуюць, яны адказалі “прадуктовую краму”. Гэта нас яшчэ больш усхвалявала. Навошта нам замест дзіцячай пляцоўкі крама з алкаголем? Атрымліваецца, пляцоўка з арэлямі якраз будзе ўпірацца ў сцены гэтага будынка, тут будуць хадзіць людзі на падпітку. А што тычыцца крамаў, то іх побач дастаткова, новыя нам не патрэбныя.

Жыхары гэтага інтэрната і бліжэйшага дома №19 па вуліцы Чапаева абураныя, што пад будоўлю спілавалі бярозкі, што ўлады не абмеркавалі з мясцовымі жыхарамі, ці хочуць яны суседства з прадуктовай крамай.

-Без абмеркаванняў з жыхарамі знішчылі дрэвы, распачалі гэтую будоўлю. Абурае, што да жыхароў інтэрната ставяцца, як да “часовых”, кшталту, усё вытрываеце. Але, вядома, што гэта не так. Не ўсе могуць дазволіць сабе набыць кватэру. Цікава, што пасля майго ліста Бонахаву будоўля прыпынілася, нават вагончыкі прыбралі. Але пасля таго, як я асабіста схадзіла да старшыні гарвыканкама на прыём, будоўля, як назло, пайшла хутчэйшымі тэмпамі. У дадзены момант тут ёсць фундамент, і далёка не для невялікага шапіка, як нам казалі у гарвыканкаме.

Мясцовая жыхарка, 80-гадовая Валянціна Частухіна, лічыць гэтую будоўлю абуральнай.

-Учора я бачыла, як дзеці на аўтамабільнай дарозе тут гулялі ў футбол, бо проста няма дзе. Тэлефанавала ў гарвыканкам па гэтым пытанні, мне сказалі, што Бонахаў адказны. Ніхто не хоча пачуць, што мы супраць гэтай будоўлі, прыйшлі і робяць, што ім хочацца, - кажа пенсіянерка. 

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international