Не стала брэсцкага абаронцы правоў прадпрымальнікаў Віктара Чайкоўскага

2013 2013-06-17T11:12:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chajkouski-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Чайкоўскі

Віктар Чайкоўскі

Пасля аперацыі на воку 16 чэрвеня  ў мінскай клінічнай бальніцы №9 памёр 46-гадовы берасцейскі актывіст, намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва” Віктар  Чайкоўскі.

 Яму была зроблена аперацыя на сетцы вока. Віктар перанёс аперацыю добра, кажа яго сябра, прадпрымальнік Віктар Картрыдж, які размаўляў з Віктарам Чайкоўскім у суботу 15-га. Па словах Віктара, пачуваў ён сябе нармальна, сказаў, што ўсё ў парадку. Таму смерць яго выклікала шок у блізкіх і сяброў.

Віктар Чайкоўскі быў паслядоўным змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці, прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту, неаднаразова затрымліваўся і арыштоўваўся супрацоўнікамі міліцыі і спецслужбамі. У 2010 годзе кіраваў выбарчым штабам Міколы Статкевіча. Неаднаразова падаваў заяўкі на акцыі па вызваленні палітвязняў. Уваходзіў у групу Дзмітрыя Вуса па ініцыіраванню змяненняў выбарчага заканадаўства. Атрымаў папярэджанне  пракуратуры аб дыскрэдытацыі дзяржавы ў незалежных сродках масавай інфармацыі.

Дакладная прычына смерці стане вядома пазней.

 

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае спачуванні родным і блізкім Віктара Чайкоўскага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international