viasna on patreon

У фальварку Каліноўскіх здзейснена спроба вандалізму (фота)

2013 2013-06-17T10:46:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jakushouka-vangaly-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Свіслацкія грамадскія актывісты Віктар Дзесяцік і Юрый Глебік, якія прыехалі 14 чэрвеня ў Якушоўку парадкаваць тэрыторыю колішняга фальварка Каліноўскіх, убачылі на тэрыторыі сядзібы спробу вандалізму. Нагадаем, што ўжо дваццаць гадоў у Свіслачы і Якушоўцы ўвосень адбываюцца традыцыйныя мерапрыемствы па ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863 году. У 1997-ым годзе ў Якушоўцы быў усталяваны мастацкі крыж, а летась свіслацкія грамадскія актывісты замянілі драўляную частку кампазіцыі.

   Зараз свіслачцы ўбачылі каля крыжа абпалены бел-чырвона-белы сцяжок, верагодна, што такім чынам хацелі падпаліць і прасмалены крыж. Была адкінута ў бок і маленькая каплічка-шафка для свечак, што стаяла побач з крыжам.

   Грамадскія актывісты Свіслачы ўпарадкавалі тэрыторыю сядзібы, пакасілі траву. Такая талака мясцовых актывістаў адбываецца штогод. Двойчы за гісторыю фэсту Дзень памяці паўстанцаў – у 2004-ым і 2012-ым гадах – яго ўдзельнікі падвяргаліся рэпрэсіям – штрафам і адміністрацыйным арыштам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства