Мадрыд: Беларускія праваабаронцы ў шэсці супраць смяротнага пакарання (фота, відэа)

2013 2013-06-15T23:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/madrid-marsh-dp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі". Мадрыд, 15 чэрвеня 2013 г.

"Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі". Мадрыд, 15 чэрвеня 2013 г.

15 чэрвеня арганізатары і ўдзельнікі V Сусветнага Кангрэса супраць смяротнага пакарання зладзілі шэсце па вуліцах Мадрыда, які на гэтым тыдні стаў сталіцай змагання за адмену жорсткай і бесчалавечнай меры пакарання ва ўсім свеце.

Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” бралі ўдзел у гэтай акцыі разам са сваімі аднадумцамі з розных краінаў. Акрамя агульнага сімвалу шэсця – чырвонай рукі з надпісам “Скажы НЕ смяротнаму пакаранню”, беларусы неслі ўлёткі сваёй кампаніі, раздаючы іх як удзельнікам акцыі, так і мінакам, якія віталі шэсце.

Шэсце атрымалася вельмі заўважным і прыцягнула ўвагу вялікай колькасці жыхароў іспанскай сталіцы  і турыстаў. Яго ачоліла група маладых музыкаў-барабаншчыкаў, якія задавалі тон усёй калоне маніфестантаў. Услед за музыкамі прадстаўнікі краінаў, у якіх сёння выкарыстоўваецца смяротная кара, змяняючы адзін аднаго, неслі “сімвал таго, што мы ненавідзім і супраць чаго мы змагаемся”  – вялізную шматмятровую пятлю.

Шэсце распачалося і скончылася каля будынка гарадскога кінатэатра Callao City Lights. Гэте месца, дзе праводзілася цырымонія афіцыйнага закрыцця Кангрэса, таксама даволі сімвалічнае: паўстагоддзя таму тут адбыўся паказ мастацкага фільма “Кат” (El verdugo, 1963) іспанскага рэжысёра і сцэнарыста Луіса Гарсія Берланга.

Нагадаем, V Сусветны Кангрэс супраць смяротнага пакарання 12 – 15 чэрвеня праходзіў у Мадрыдзе (услед за Страсбургам (2001), Манрэалем (2004), Парыжам (2007) і Жэневай (2010)). У праграме Кангрэса 14 чэрвеня адбыўся круглы стол “Еўропа: стратэгія будучыні” – пра дачыненні Еўрапейскага Саюза, Еўрапейскага парламента, Савета Еўропы, АБСЕ і Беларусі і Расіі ў пытанні смяротнага пакарання. У прыцы круглага стала браў удзел Валянцін Стэфановіч, адзін з кіраўнікоў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.

 

Калі гэтае невялікае відэа не зможа прадэманстраваць усёй маштабнасці акцыі, то эмацыйна-энэргетычны пасыл – дакладна перадасць:

Мадрыд: Беларускія праваабаронцы ў шэсці супраць смяротнага пакарання (фота, відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international