Ігар Міхнавец перамагае ў судовай спрэчцы з Салігорскім РАУС

2013 2013-06-15T13:12:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-ruus-2009.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінскі абласны суд устаў на бок салігорца Ігара Міхнаўца ў яго спрэчцы з Раённым аддзяленнем унутраных справаў. На думку былога зняволеннега, не апошную ролю ў аднаўленні справядлівасці адыграў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Нагадаем, 12 красавіка, на падставе адміністрацыйнага пратаколу КВІ Салігорскага РАУС суд Салігорскага раёна пакараў Ігара Міхнаўца штрафам у памеры 600 тысяч рублёў за парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. Салігорац з такім рашэннем быў катэгарычна нязгодны ды абскардзіў яго ў Мінскім абласным судзе.

Абласны суд прызнаў Міхнаўца вінаватым у тым, што пасля вызвалення з месцаў пазбаўлення волі той не стаў сваечасова на ўлік, але адміністратыўную адказнасць за гэта зняў. Суддзя прыняў да ведама ўсе акалічнасці справы і той факт, што Ігар Міхнавец дабраахвотна выканаў ускладзены на яго абавязак і ў першы працоўны дзень пасля ўсталяванага тэрміну самастойна ўстаў на ўлік.

- Здзіўлены, што нейкі паднаглядны пачуты вышэйстаячым судом і праўда апынулася на яго баку насуперак існуючыаму меркаванню аб непатрэбнасці падобных патугаў, - кажа Ігар Міхнавец. - Дзякуй Праваабарончаму цэнтру "Вясна" за падтрымку. Лічу, каб не былі агучаны на сайце "Вясны" падрабязнасці справы аб адміністрацыйным правапарушенні, не здарылася б адмены у Мінаблсудзе незаконнага рашення.

З іншага боку, пастанова Мінскага абласнога суда выклікала ў пераможцы падвойнае адчуванне ад атрыманага выніку ды абгрунтавання адмены пастановы раённага суда.

- Адсутнічаюць судовыя ацэнкі больш важных пытанняў, якія вынікаюць з гэтай справы і якія, на мой погляд, больш значныя і прынцыповыя за нестанаўленне паднагляднага на ўлік своечасова, - піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Ігар Міхнавец. - Навошта ўвогуле запускаць судовы механізм за падобныя справы, дзе прадмет спрэчкі паміж бакамі "высмактаны з пальца" адным з бакоў у вобразе службовай асобы. Такія прывілеяваныя асобы ацэньваюць сваю дзейнасць бездакорна правільнай і ўпэўненыя, што суд будзе на іх баку па вядомых толькі ім матывах. Абсурднасць гэтай сітуацыі заахвоціла мяне надаць публічнасці запушчаны органамі ўлады адміністрацыйны працэс супраць мяне, у якім я сваёй віны абсалютна не бачаў.

Нагадаем, Ігар Міхнавец адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 5 горада Івацэвічы. Перад адміністрацыяй калоніі "правініўся" тым, што неаднаразова перадаваў у незалежныя СМІ і праваабарончыя арганізацыі падрабязнасці "папраўчага працэсу". Адміністрацыя калоніі запісала яго ў “злосныя парушальнікі рэжыму” пасля таго, як Ігар пераклаў ліст кангрэсмэна з ЗША Джона Шымкуса, атрыманы ў калоніі Мікалаем Аўтуховічам, і паведаміў пра ліст на Радыё "Свабода". Тое, што зняволены абскардзіў атрыманыя спагнанні ў судзе, пастановы якога неаднаразова адмяняліся вышэйстаячай судовай інстанцыяй, не перашкодзіла суддзі таго ж суда устанавіць прэвентыўны нагляд над ім пасля вызвалення.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international