У Магілёве суд не задаволіў скаргу актывіста АГП

2013 2013-06-14T14:17:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 14 чэрвеня, суд Ленінскага раёна Магілёва разгледзеў скаргу актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Шарамета на адмову ў правядзенні пікета ў цэнтры горада.

Суддзя Юлія Трапыніна палічыла, што рашэнне гарвыканкама было цалкам законным і праводзіць масавые мерапрыемствы можна толькі ў спецыяльны вызначаных для гэтых мэтаў гарвыканкамам месцах.

Старшыня магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімір Шанцаў лічыць, што рашэнне суда прымалася не ў суддзе, а ў ідэалагічным аддзеле.

“Суддзя Трапыніна не дапусціла мяне ў суд у якасці прадстаўніка Міхаіла Шарамета, які з’яўляецца актывістам нашай партыі. Яна запатрабавала выпіску з пратаколу арганізацыі, якая прымала яго ў партыю. Білет сябра АГП, які ёй прад’явіў Міхаіл Шарамет, для яе аказаўся неаўтарытэтным”, - гаворыць Уладзімір Шанцаў.

Нагадаем, што 7-га траўня ў дзень знікнення генерала Юрыя Захаранкі актывісты АГП збіраліся правесці пікет у цэнтры горада каля Дыягнастычнага цэнтра, аднак мясцовыя ўлады забарнілі ім гэта.

Уладзімір Шанцаў кажа, што месца для правядзення пікета было выбрана невыпадкова - 1 сакавіка на гэтым месцы праводзілі свой пікет актывісты БРСМ. Натуральна, што ніякага афіцыйнага дазволу на яго правядзенне не было. Паводле Шанцава, гэта сведчыць пра тое, што ў Беларусі закон дзейнічае толькі для некаторых.

Варта адзначыць, што ў Магілёве існуе толькі адно месца для правядзення масавых мерапрыемстваў. Гэта стадыён “Хімік”, які размешчаны па вуліцы Чалюскінцаў і знаходзіцца ў пустынным месцы на самым ускрайку горада.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international