Актывісты Белаазёрска прымусілі чыноўнікаў лічыцца з патрэбамі грамадскасці

2013 2013-06-14T11:28:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

100 жыхароў Белаазёрска накіроўвалі заяву ў Белаазёрскі гарвыканкам і Бярозаўскі райвыканкам, у якой выказалі жаданне азнаёміцца з бюджэтам на 2013 год і ягоным расходаваннем за мінулы тэрмін.

Арганізатары заявы, актывісты кампаніі “Гавары праўду” Аляксандр Кузьмін і Ігар Леўчанка, 12 чэрвеня ў другой палове дня атрымалі паведамленне ад мясцовых уладаў, што сход па пытаннях расходавання бюджэтных сродкаў адбудзецца 13 чэрвеня ў 11 гадзін і папрасілі запрасіць на сход зацікаўленых жыхароў. Аляксандр Кузьмін і Ігар Леўчанка былі вельмі абураны такім падыходам. Яны звярнуліся да старышыні Белаазёрскага гарвыканкама Вячаслава Дамброўскага і папрасілі перанесці сход на больш позні тэрмін і на вячэрні час. Але сп. Дамброўскі сказаў, што не можа гэтага зрабіць, паколькі на сход ужо едзе старшыня Бярозаўскага райсавета Мікалай Чыж. Кузьмін і Леўчанка дачакаліся Чыжа і настойліва паўтарылі просьбу, патлумачыўшы, што ў іх не было дастаткова часу, каб распаўсюдзіць інфармацыю пра сход. Тым больш, у 11 раніцы большасць патэнцыйных удзельнікаў знаходзяцца на працы. Спачатку чыноўнікі не хацелі слухаць, але ў працэсе дыскусіі было вырашана справаздачу па бюджэту перанесці на вечаровы час 26 чэрвеня.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international