Сіўчыка выпусьцілі на волю

2007 2007-03-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вячаслава Сіўчыка, які знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрыманьня, сёньня позна ўвечары адпусьцілі на волю. Яго затрымалі 24 сакавіка і дапыталі ў крымінальнай справе за падрыхтоўку масавых беспарадкаў, паведамляе Радыё Свабода.

Вячаслаў Сіўчык меў статус падазраванага ў гэтай справе. Апроч яго, у ізалятары па гэтай справе знаходзіліся Аляксандра Ясюк і Мікіта Красноў. Паплечнікі Сіўчыка лічаць, што ягонае затрыманьне было прэвэнтыўным захадам, каб не дапусьціць удзелу Сіўчыка ў Дне волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства