Праблема смяротнага пакарання зноў абмяркоўваецца на сусветным узроўні (дадаліся фота!)

2013 2013-06-13T18:06:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dp-madrid-2013-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" на V Сусветным Кангрэсе супраць смяротнага пакарання. Мадрыд, 13 чэрвеня 2013 г.

"Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" на V Сусветным Кангрэсе супраць смяротнага пакарання. Мадрыд, 13 чэрвеня 2013 г.

“Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” бяруць удзел у працы V Сусветнага Кангрэса супраць смяротнага пакарання, які праходзіць у Мадрыдзе 12-15 чэрвеня.

У гэтыя дні ў іспанскай сталіцы сабраліся прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў з розных краін свету, якія працуюць з праблемай смяротнага пакарання, а таксама міжнародных арганізацый, такіх як Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH), Amnesty International.


Кангрэс арганізаваны асацыяцыяй “Разам супраць смяротнага пакарання” (Ensemble Contre la Peine de Mort (ECPM)) пры сумеснай падтрымцы ўрадаў Іспаніі, Нарвегіі і Швейцарыі.



Кампанію "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" на Кангрэсе прадстаўляюць намеснік кіраўніка ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі Андрэй Палуда, сцэнарыст дакументальных фільмаў па праблеме смяротнага пакарання Паліна Сцепаненка. 



Стэнд беларускіх праваабаронцаў карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод удзельнікаў, гасцей мерапрыемства і журналістаў. Акрамя інфармацыйнай прадукцыі, увагу наведвальнікаў прыцягвае нон-стоп трансляцыя відэаролікаў і дакументальных фільмаў, створаных у межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".

Гэты Кангрэс з'яўляецца добрай пляцоўкай для наладжвання кантактаў з асацыяцыямі-аднадумцамі з розных краін свету, уключанымі ў актыўны працэс барацьбы за адмену смяротнага пакарання. Таксама ён дае магчымасць для сустрэч з даўнімі партнёрамі.

Як распавёў Андрэй Палуда, кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” ўжо атрымала прапанову аб супрацоўніцтве ад італьянскай Абшчыны Святога Эгідзія, якая з'яўляецца ініцыятарам глабальнай акцыі «Гарады за жыццё».



“Прадстаўнік Абшчыны распавёў, што яны былі вельмі прыемна здзіўлены, калі даведаліся, што мы ўжо на працягу трох гадоў далучаемся да гэтай акцыі, падсвятляючы свечкамі будынак Чырвонага Касцёла ў Мінску. Паводле яго слоў, гэта першы выпадак, калі гэтая акцыя праводзіцца ў краіне, дзе існуе смяротнае пакаранне, - распавёў Андрэй Палуда. - Таксама больш цеснае супрацоўніцтва нам прапанавала кіраўнік арганізацыі “Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў” Тамара Чыкунова (яе сын быў расстраляны ў 2000 годзе ва Узбекістане). Яна прыязджала ў Беларусь у 2010 годзе, каб сустрэцца з маці расстралянага Андрэя Жука, і падпісала петыцыю нашай кампаніі, звернутую да беларускіх уладаў”.

На 14 чэрвеня ў праграме Кангрэса запланаваны круглы стол пад назвай “Еўропа: стратэгія будучыні”, яго сутнасць - Еўрапейскі Саюз, Еўрапейскі парламент, Савет Еўропы, АБСЕ і пытанне Беларусі і Расіі. У мерапрыемстве возьме ўдзел Валянцін Стэфановіч.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international