viasna on patreon

Брэст: улады лічаць, што ўшчыльненне цэнтра горада не датычцць інтарэсаў людзей

2013 2013-06-13T16:56:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vykankamauskaje.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкі аблвыканкам адрэагаваў на пратэсты жыхароў вуліцы Карбышава ў абласным цэнтры, якія не задаволеныя планамі пабудаваць на агульнай дваровай тэрыторыі яшчэ адзін сяміпавярховы будынак.

На думку ініцыятараў звароту да уладаў, з’яўленне яшчэ аднаго шматпавярховага жылога дома на гэтай абмежаванай пляцоўцы ў цэнтры горада пагоршыць умовы пражывання і добраўпарадкавання тэрыторыі. Жыхары таксама скардзіліся на тое, што не былі праведзены грамадскія слуханні наконт новабудоўлі, як гэта патрабуе заканадаўства.

Аднак з атрыманага адказу за подпісам намесніка старшыні аблвыканкаму Віктара Сакоўскага вынікае, што ніякіх парушэнняў падчас праектавання новага жылога дома па вуліцы Карбышава няма, а забудоўшчык (у адпаведнасці з рашэннем Брэсцкага гарвыканкаму) не абавязаны ладзіць грамадскія слуханні і можа абмежавацца азнаямленнем ініцыятыўнай групы з нарматыўнай дакументацыяй, што і адбылося.            

У адказе таксама гаворыцца, што праектаванне новага шматпавярховага дому не датычыцца інтарэсаў людзей, якія жывуць побач, бо будоўля будзе ісці на тэрыторыі, што з’яўлялася вытворчай зонай і раней не выкарыстоўвалася дзеля адпачынку і вольнага часу жыхароў. Што тычыцца месцаў для паркоўкі аўтатранспарту, абсталявання дзіцячых пляцовак, азелянення тэрыторыі, дык праектам гэта прадугледжана і будзе зроблена пасля заканчэння будаўніцтва шматпавярхоўкі.

Аўтары звароту незадаволеныя такімі высновамі мясцовых уладаў і збіраюцца аспрэчваць рашэнне пра пачатак будаўніцтва жома на гэтай тэрыторыі ў іншых дзяржаўных установах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства