“Адраджэньнем карнай псіхіятрыі ў Рэспубліцы Беларусь у духу брэжнеўскіх застойных гадоў”, -- назваў прымусовае зьмяшчэньне актывісткі Крысьціны Шацікавай ў псіхіятрычную бальніцу праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

2007 2007-03-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гэтыя хвіліны у Магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы, што па вуліцы Сурганава, адмысловая камісія вызначае псіхічны стан Крысьціны Шацікавай.

Нагадаем, што ў пятніцу ўвечары, 23 сакавіка, ў цэнтры Магілёва невядомыя запіхнулі актывістку АГП і Маладога фронту Крысьціну Шацікаву ў чырвоны аўтамабіль “Ніва” і некуды павезьлі. Да суботняга вечара пра ейны лёс нічога не было вядома. Пра зьнікненьне Крысьціны Шацікавай яе маці Сьвятлане паведаміў па тэлефоне невядомы — ён назваўся прадстаўніком АБСЭ. З вялікай цяжкасьцю ў прысутнасьці журналістаў урачы прызналіся маці, што Шацікава ўтрымліваецца менавіта тут, у 8 аддзяленьні.

“Адраджэньнем карнай псіхіятрыі у Рэспубліцы Беларусь у духу брэжнеўскіх застойных гадоў”, -- назваў гэтае прымусовае зьмяшчэньне актывісткі ў псіхіятрычную бальніцу праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

-- Паводле Закону аб псіхіятрычнай дапамозе, такая дапамога аказваецца асобе толькі з ягонай згоды. А выключэньне прадугледжана толькі адно: калі асоба прадстаўляе небяспеку для людзей, якія знаходзяцца побач або для ўласнага здароўя. Шацікава была затрымана на вачах у сяброў у цэнтры горада невядомымі ў цывільным, якія запхнулі яе ў аўтамабіль і зьвезьлі ў невядомым накірунку. Затым яе не змаглі доўга адшукаць ні родныя, ні сябры. Пракуратура павінна даць ацэнку дзеяньням медыкам, якія ўтойвалі інфармацыю пра месца ўтрыманьня Крысьціны Шацікавай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства