Падазраваны ў жорсткім забойстве гомельскай студэнткі папрасіў прабачэння

2013 2013-06-13T15:27:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-1.jpg

Малады чалавек не знайшоў ніводнага слова ў сваё апраўданне. У Гомельскім абласным судзе працягваецца разгляд рэзананснай крымінальнай справы.

Некалькі месяцаў таму грамадскасць даведалася пра жудаснае злачынства са смяротным сыходам, калі маладой дзяўчыне нанеслі 102 нажавых раненні як помсту за абразу. Маці ахвяры кажа, што не можа быць такіх словаў, з-за якіх можна было б пазбавіць жыцця чалавека:

- Яна не заслужыла такога забойства, каб дзіцёнку так паламаць усе рэбры звычайным сцізорыкам, прабіць чэрап. У сэрца ў адную і тую ж рану трапляў некалькі разоў. Яна, відаць, рукамі абаранялася. Дык калі хавалі, усе грудзі і рукі былі пераматаныя скотчам. Яе нават у моргу не маглі сабраць.

На папярэднім пасяджэнні пракурор запатрабавала смяротнае пакаранне для падсуднага.Маці падазраванага лічыць, што яе сына на забойства справакавала грамадзянская жонка і спадзяецца, што вырак не будзе такім жорсткім.

- Ён любому кашулю аддасць. І зараз ніводнага слова не сказаў у бок астатніх. Усю віну ўзяў на сябе.

Забітая была студэнткай 4-га курса біялагічнага факультэта. Дзяўчына збіралася стаць фармацэўтам ці судмедэкспертам.

Прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэта па Гомельскай вобласці Віктар Адзіночанка выступае супраць смяротнага пакарання:

- Мы прынцыпова выступаем супраць смяротнага пакарання ў любых выпадках, якія б злачынствы не былі. Але ў дадзеным выпадку я чыста па-чалавечы супраць, каб яму далі смяротнае пакаранне. На мой погляд, гэта чалавек, які вядзе сябе неадэкватна. Які нават не абараняе сябе. Яму была дадзеная магчымасць сказаць апошняе слова. А ён маўчыць.

Канчатковы прысуд будзе вынесены заўтра, 14 чэрвеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international