Віцебск. Другі дзень закрытага суду над «шпіёнам» Гайдуковым

2013 2013-06-13T15:22:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супроць Гайдукова, якога трымаюць у клетцы, сьведчаць міліцыянты.

Паводле зьвестак зь Віцебскага абласнога суду, дзе другі дзень судзяць наваполацкага актывіста Андрэя Гайдукова, у судовай залі яго трымаюць у жалезнай клетцы. «Гэта можа азначаць, што груба парушаныя ягоныя правы на абарону, бо ўтрыманьне ў клетцы можа перашкаджаць ягоным кантактам з адвакатам падчас працэсу», — мяркуе віцебскі праваабаронца Павал Левінаў.

Праваабаронца Павал Левінаў і актывістка БХД Тацяна Севярынец 13 чэрвеня мелі размову з старшынём Віцебскага абласнога суду Мікалаем Хамічонкам. Актывісты кажуць, што бачылі, як у судовае паседжаньне па справе Андрэя Гайдукова выклікалі сьведак. «Гэта былі людзі ў міліцэйскай форме», — сказаў Свабодзе Павал Левінаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international