У Гродне вынесены смяротны прысуд 23-гадоваму хлопцу

2013 2013-06-13T14:53:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rasstrel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жорсткае двайное забойства адбылося ў Гродна 5 жніўня мінулага года. Жыхар Вілейкі 1990 года нараджэння ў кватэры інтэрната ў Гродне забіў з рэўнасці сваю жонку, жыхарку Жлобіна, і яе знаёмага гродзенца. Труп мужчыны злачынец расчляніў і выкінуў у смеццевы бак, а галаву забраў з сабой. З галавой у сумцы яго затрымалі праваахоўнікі ў цягніку ў Ваўкавыску.

Маладыя людзі пазнаёміліся ў Інтэрнэце і цікавіліся акультызмам, аднак рытуальныя мэты забойства не пацвердзіліся. Жыхар Вілейкі прызнаны свядомым.

Учора Гродзенскі абласны суд прызнаў абвінавачанага вінаватым па чатырох артыкулах: арт.139 ч.2 пункты 1 і 6 (забойства дзвюх асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю); арт.205 ч.1 (крадзёж); ст.347 ч.1 (здзек над трупамі), ст.378 (крадзёж асабістых дакументаў), і па сукупнасці злачынстваў вынес прысуд аб прымяненні выключнай меры пакарання - смяротнай кары. Працэс вёў суддзя Анатоль Заяц.

На працягу 10 сутак прысуд можа быць абскарджаны ў Вярхоўным судзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international