Спецдакладчыку ААН па Беларусі Міклашу Харашці працягнулі мандат

2013 2013-06-13T14:03:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miklash_harashci.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міклаш Харасці, спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Міклаш Харасці, спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

13 чэрвеня падчас працы 23-й сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая праходзіць у Жэневе, адбылося галасаванне аб падаўжэнні мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі. За рэзалюцыю, якая змяшчае прапанову падоўжыць мандат Міклашу Харашці, аддалі свае галасы дэлегацыі 26 краін, супраць выступілі 3, 18 - устрымаліся.

Згодна з рэгламентам лёс пытання вырашаецца простай большасцю галасоў.

У дыскусіі па прыняцці мандата прынялі ўдзел прадстаўнікі Ірландыі, ЗША, Беларусі (Міхаіл Хвастоў), Венесуэлы, Эквадора.

Нагадаемі, што Рэспубліка Беларусь не прызнае мандат спецдакладчыка. Афіцыйны Мінск ня супрацоўнічае з Харашці і ня дае яму ўязную візу ў краіну.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international