У Жэневе сёння пройдзе галасаванне па мандаце беларускага дакладчыка ААН

2013 2013-06-13T09:11:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На 13 чэрвеня запланаванае галасаванне наконт працягу або спынення мандата спецдакладчыка ААН Міклаша Харашці.

Нагадаем, што ён прызначаны дакладчыкам па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

У галасаванні маюць права ўдзельнічаць дэлегацыі ўсіх 47 краін, якія цяпер уваходзяць у Савет ААН па правах чалавека.

У каментары Радыё "Свабода" праваабаронца Валянцін Стэфановіч выказаў спадзеў, што большасць дэлегацый выкажацца за працяг мандату спецдакладчыка па Беларусі. Праваабаронца адзначыў, што краіны, якія раней заўжды падтрымлівалі афіцыйную беларускую дэлегацыю, у прыватнасці Расія, Кітай і Куба, на гэты час не з'яўляюцца сябрамі Савета.

Нагадаем, што Беларусь не прызнае мандат спецдакладчыка. Афіцыйны Мінск не супрацоўнічае з Харашці і не дае яму ўязную візу.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international