viasna on patreon

Старшыню “Саюзу палякаў на Беларусі” будуць судзіць

2013 2013-06-13T01:15:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jaskevich-mechyslau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Стала вядома, што яшчэ адзін прадстаўнік незарэгістраванага ўладамі “Саюзу палякаў на Беларусі” -- яго старшыня Мечыслаў Яськевіч неўзабаве будзе выкліканы ў суд на адміністрацыйны працэс. Шчучынская міліцыя пераслала ў Гродна копію пратакола пра нібыта здзейсненае Яськевічам адміністрацыйнае правапарушэнне – правядзенне несанкцыянаванага мітынгу.

   12 траўня бягучага году сябры Саюзу палякаў усталявалі ў вёсцы Рачкаўшчына (Шчучынскі раён) крыж у памяць апошняга кіраўніка спалучаных узброеных сілаў Арміі Краёвай Анатоля Радзівоніка, які загінуў у гэтай мясцовасці ў 1949-ым годзе.

   Яшчэ раней стала вядома, што аналагічны пратакол складзены прадстаўнікамі Шчучынскага РАУС на 82-гадовую Вераніку Себасцьяновіч. Калі дакладна ў судах адбудуцца гэтыя адміністрацыйныя працэсы, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства