Павел Сапелка: Яшчэ ў 2011-м мы прадбачылі з’яўленне “шпіёнскіх спраў” актывістаў

2013 2013-06-12T15:47:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Да такой высновы юрысты прыйшлі пасля аналізу прапанаваных зменаў у крымінальнае заканадаўства.  Пра гэта Еўрарадыё распавёў юрыст Павел Сапелка:

“У тым аналітычным заключэнні мы звярталі ўвагу на тое, што змены, якія былі ўнесеныя ў Крымінальны кодэкс і якія значна пашырылі паняцце “здрады радзіме”, выглядаюць на магчымы інструмент прыцягнення да крымінальнай адказнасці проста за грамадскую актыўнасць. Жыццё пацвердзіла, што мы былі правыя”.

Па словах Сапелкі, той характар абвінавачванняў, якія прад’яўленыя Гайдукову, не пакідаюць месца для сумневаў у тым, што гэтая справа палітычна матываваная. І служыць папярэджаннем усім грамадскім актывістам і засцерагае іх ад любых форм кантактаў з замежнымі арганізацыямі.  

Нагадаем, 12 чэрвеня ў Віцебску распачаўся закрыты суд над грамадскім актывістам з Наваполацку Андрэем Гайдуковым. Хлопца вінавацяць у “навязванні Рэспубліцы Беларусь палітычнага курсу, які не адпавядае яе нацыянальным інтарэсам, што шукаў фінансаванне на сваю дзейнасць у фондзе пасольства ЗША і ў закліках да кропкавых санкцыяў”. За здраду радзіме хлопцу пагражае да 15 гадоў турмы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international