Сёння ў Гродне можа быць вынесены смяротны прысуд

2013 2013-06-12T14:35:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grodzenski-sud-ablasny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На такім пакаранні настойвае дзяржаўны абвінаваўца па справе 23-гадовага жыхара Вілейкі. Ён абвінавачваецца ў забойстве двух асобаў з асаблівай жорсткасцю.

Трагедыя адбылася летась, 5-га жніўня. 23-гадовы жыхар Вілейкі з рэўнасці забіў у адной з кватэр маласямейнага інтэрната ў Гродне сваю жонку, жыхарку Жлобіна, і яе знаёмага гродзенца. Труп мужчыны злачынца расчляніў і выкінуў у смеццевы бак, а галаву забраў з сабой. Менавіта з галавой у сумцы яго неўзабаве затрымалі праваахоўнікі.

Чуткі, што забойства і наступныя дзеянні былі здзейсненыя з рытуальнымі мэтамі, не пацвердзіліся. Злачынства лічыцца «побытавым», абвінавачваны прызнаны свядомым.

Справа разглядаецца ў гродзенскім абласным судзе.

Як паведамляе "Гродзенская праўда", дзяржаўны абвінаваўца настойвае на смяротным пакаранні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international