Парламенцкая Асамблея АБСЕ плануе прыняць рэзалюцыю па Беларусі

2013 2013-06-12T13:13:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гэта адбудзецца на 22-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Яна пройдзе з 29 чэрвеня па 3 ліпеня ў Стамбуле.

У праекце рэзалюцыі — заклік да беларускіх уладаў неадкладна і безумоўна вызваліць і апраўдаць усіх палітвязняў, уключаючы ўмоўна асуджаных і абмежаваных у свабодзе перамяшчэння асобаў. Таксама прапануецца забяспечыць поўнае аднаўленне палітвязняў у грамадзянскіх і палітычных правах.

Акрамя таго, ПА АБСЕ зноў заклікае ўрад дазволіць прадстаўнікам асамблеі наведаць палітвязняў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах, інфармуе БелаПАН.

Рэзалюцыя заклікае беларускі ўрад адмяніць любыя абмежаванні на перамяшчэнне ўмоўна асуджаных палітвязняў, у тым ліку Ірыны Халіп і Уладзіміра Някляева, адзначае БелаПАН.

ПА АБСЕ таксама заклікае афіцыйны Мінск аднавіць ліцэнзіі адвакатаў, якія пазбыліся іх за абарону прадстаўнікоў апазіцыі і грамадскіх актывістаў.

У праекце дакумента ёсць заклік да ўладаў спыніць ціск і пераслед прадстаўнікоў грамадзянскагй супольнасці, у прыватнасці, моладзевых арганізацый і рухаў, прафсаюзаў, незалежных СМІ і праваабаронцаў.

Ураду прапанавана паменшыць залежнасць судоў ад органаў выканаўчай улады. Таксама ПА АБСЕ заклікае адмяніць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса, які забараняе дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Акрамяч таго, у праекце гаворыцца пра неабходнасць адмяніць усе ўжо вынесеныя ў Беларусі смяротныя прысуды і неадкладна пачаць працу па адмене смяротнай кары.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international