Фільм “Хроніка суднага часу". Прэзентацыя на сайце ГА “БАЖ”

2013 2013-06-12T09:23:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Цыкл міні-фільмаў "Хроніка суднага часу" (журналісцкая версія) уключае восем фільмаў, якія прысвечаныя сябрам ГА “БАЖ”, што пацярпелі за свабоду слова. Сярод герояў стужак аўтары розных выданняў і сайтаў: Алесь Бяляцкі, Зміцер Бандарэнка, Сяргей Вазняк, Андрэй Пачобут, Наталля Радзіна, Павел Севярынец, Антон Сурапін, Ірына Халіп. Хтосьці з іх прайшоўшы выпрабаванні вымушаны працаваць пад падпіскай аб нявыездзе, нехта быў вымушаны пакінуць радзіму, некаторыя адбываюць зняволенне.

“Над праектам працавалі шмат аўтараў, сярод якіх такія майстры, як Юрый Хашчавацкі, Сяргей Ісакаў. Мы ставілі перад сабой мэту сысці ад сухой інфармацыйнай трактоўкі нашых герояў, старацца распавесці невялікую, але канкрэтную гісторыю пра кожнага з іх, паглыбіць фармат мастацкім вобразам, метафарай, бо гэта асобы, вельмі мужныя і цікавыя людзі,  дастойныя паўнафарматнага кіно”, –  кажа аўтар праекта Алег Дашкевіч.

Апроч таго, асноўная мэта праекту – салідарнасць.

“На маю думку менавіта праблема салідарнасці галоўная праблема нашага грамадства. Салідарнасці ня толькі перад пастаяннай пагрозай уціску і рэпрэсій, але і унутранай салідарнасці паміж сабой.  Мы зрабілі праект пра розных людзей, што прытрымліваюцца розных перакананняў і ідэяў, але выбіраюць свабоду. Трэба зазначыць, што нашы фільмы ў той ці іншай ступені прысутнічалі на старонках амаль усіх незалежных інфармацыйных рэсурсах”, - дадае Алег Дашкевіч.

Праект паўстаў пры інфармацыйнай дапамозе закрытага беларускімі ўладамі Праваабарончага цэнтру "Вясна".

 

Фільм “Хроніка суднага часу". Прэзентацыя на сайце ГА “БАЖ”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international