Слонім: адчынены новы разліковы рахунак на помнік Льва Сапегі, але дзе ранейшы?

2013 2013-06-12T07:34:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pomnik_sapehu-praekt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праект помніка Льву Сапегу скульптара Івана Міско

Праект помніка Льву Сапегу скульптара Івана Міско

Пасля таго, як у Слоніме знік рахунак і грошы, якія пералічвалі слонімцы з 2008 года на помнік канцлеру ВКЛ і слонімскаму старасту Льву Сапегу  у філіял № 422 ААТ “АСБ Беларусбанк” (рахунак № 3632213340024 код 852, УНП 500010377) на сайце Слонімскага райвыканкама  раптам з’явіўся новы рахунак, куды слонімцы могуць пералічваць грошы. На сайце райвыканкама так і паведаемляецца: “с 2008 года открыт расчетный счет для сбора средств на возведение произведения  монументально-декоративного искусства в честь Льва Сапеги. Граждане и юридические лица могут перечислять денежные средства на расчётный счёт  райисполкома № 3632525000850 в центре банковских услуг № 422 филиала № 402 открытого акционерного общества «Сберегательный банк «Беларусбанк» с пометкой «на возведение произведения  монументально-декоративного искусства в честь Льва Сапеги». Дзіўна, а дзе ж ранейшы рахунак і грошы, якія слонімцы пяць гадоў пералічвалі на помнік Льву Сапегу?..  Пракаментаваць гэта ў Слонімскім райвыканкаме, на жаль, не змаглі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international