Жлобін: пачаўся перагляд справы сябра “Справядлівага свету”

2013 2013-06-12T07:26:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/basareuski-paut-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Жлобінскім раённым судзе адбылося дваццаць другое па ліку судовае паседжанне па справе сябра партыі “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага.

У якасці сведак у суд былі выкліканыя чыноўнікі з Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта, а таксама раённага Савета дэпутатаў. Як і на апошніх пасежданнях, сведкі нічога новага не сказалі суду – паседжанне, па сутнасці, стала звычайным працягам ужо амаль трохгадовай эпапеі. Суддзя Алена Ярмольчык зрабіла перапынак да 10 ліпеня.

–Не разумею, для чаго трэба выклікаць сведак па некалькі разоў і чуць адныя і тыя ж паказанні кожны раз, – кажа Яўген Іванавіч. – Відавочна, што мая справа, якая пайшла па другім крузе, будзе расцягвацца да апошняга.

Нагадаем, 7 снежня 2012 года суддзя Жлобінскага раённага суда Інна Шаршнёва прызначыла Яўгену Басарэўсакму пакаранне ў выглядзе трох гадаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады, ягонай былой калеге Валянціне Касцюкевіч – чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстнову з частковым скасаваннем тэрміну на 1 год. Абодва пазней абскардзілі прысуд у Гомельскім абласным судзе, які накіраваў справы на паўторны разгляд.

Яўген Басарэўскі і Валянціна Касцюкевіч абвінавачваюцца па 424 артыкулу Крымінальнага кодэкса (“злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі”). 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international