Магілёў: Алег Аксёнаў скардзіцца на дзейнасць КДБ у суд

2013 2013-06-12T07:15:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kgb-pasvedch.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алег Аксёнаў падаў скаргу на незаконную дзейнасць упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці ў суд Ленінскага раёна Магілёва. Праз суд актывіст аркамітэта партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя хоча адмяніць вынесенае яму папярэджанне КДБ, а таксама прызнаць незаконнай і неабгрунтаванай праведзенную з ім супрацоўнікам спецслужбы прафілактычную размову.

Таксама Алег Аксёнаў хоча абавязаць начальніка УКДБ па Магілёўскай вобласці  прынесці яму пісьмовыя прабачэнні, а супрацоўніка УКДБ Махунова -- вусныя за іх незаконныя дзеянні.

Нагадаем, 29 красавіка супрацоўнік КДБ Махуноў выклікаў па позве ў будынак КДБ Алега Аксёнава для прафілактычнай размовы.  Падчас “размовы” Махуноў паведаміў, што актывісту вынесена папярэджанне нібыта за дзейнасць ад імя незарэгістраванай партыі – аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, а таксама за ўдзел у дзейнасці двух незарэгістраваных у вызначыным парадку арганізацый – грамадзянскай кампаніі “За справядлівыя выбары-2012” і Магілёўскай рэгіянальнай кааліцыі дэмакратычных сіл. 

У якасці доказаў супрацоўнік КДБ Махуноў прадаставіў раздрукоўкі з незалежных сайтаў, дзе ўзгадвалася імя і прозвішча актывіста.

На прафілактычным уліку КДБ Алег Аксёнаў знаходзіцца ўжо болей за год. У Магілёве на такім уліку стаяць таксама актывістка БХД Тацяна Шамбалава і лідар Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў.

https://mail.google.com/mail/u/0/images/cleardot.gif

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international