Шчучын: пенсіянерку будуць судзіць за крыж

2013 2013-06-10T16:24:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lelczycy_kryzh1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота Нашай Нівы

фота Нашай Нівы

 Шчучынская міліцыя склала пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне, якое нібыта здзейсніла пенсіянерка Вераніка Себасцьяновіч, сябра незарэгістраванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі. 82-гадовай жанчыне праз пошту быў высланы ліст з копіяй пратакола пра адміністрацыйнае правапарушэнне – правядзенне несанкцыянаванага мітынгу.

 Себасьцяновіч у траўні была адной з удзельніцаў усталявання памятнага крыжа на хутары ў Рачкаўшчыне, што непадалёк Бакштаў (Шчучынскі раён) у памяць жаўнера Арміі Краёвай Анатоля Радзівоніка, які быў забіты супрацоўнікамі НКВД. Крыж усталёўваўся на прыватнай тэрыторыі. Чаму менавіта пенсіянерка была “прызначана” арганізатаркай акцыі ўшанавання памяці – зразумець цяжка. Справа накіравана ў Шчучынскі раённы суд, калі адбудзецца яе разгляд – пакуль невядома.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international