Пытанне да міністра: у якіх ізалятарах ёсць жанчыны-супрацоўніцы?

2013 2013-06-10T11:42:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/abramava-inga-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкая актывістка руху “За Свабоду” Інга Абрамава накіравала міністру унутраных спраў Ігару Шуневічу зварот, у якім прапануе ліквідаваць недахопы ягоных падначаленых у працы са зваротамі грамадзян.

Падставай для звароту з’явіліся праблемы, з якімі сутыкнулася актывістка, спрабуючы высветліць, якім чынам выконваецца рашэнне Камітэту ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын па яе справе, а менавіта - у якіх ізалятарах часовага ўтрымання працуюць жанчыны-міліцыянты. Нагадаем, што згаданы Камітэт ААН прызнаў дыскрымінацыю Абрамавай як жанчыны, калі ў кастрычніку 2007 года яна была змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста, дзе працавалі выключна мужчыны. У сваім рашэнні Камітэт запатрабаваў ад беларускага ўрада, каб “дагляд жанчын-зняволеных і нагляд за імі забяспечвалі належным чынам падрыхтаваныя жанчыны-супрацоўнікі”.

Аднак дакладна даведацца пра выкананне гэтага рашэння немагчыма, бо шмат якія органы унутраных спраў не паведамляюць свае паштовыя і электронныя адрасы, адсутнічае магчымасць зваротнай сувязі і на інтэрнэт-старонках некаторых абласных УУС. Таму на дадзены момант Інга Абрамава мае звесткі толькі пра тое, што жанчыны працуюць у якасці персанала ізалятараў часовага ўтрымання ў Брэсце і Мінску, і просіць міністра прадставіць гэтую інфармацыю па іншых рэгіёнах Беларусі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international