Тамара Сяргей: Генпракуратура не адмяніла афіцыйнае папярэджанне

2013 2013-06-10T10:51:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sirhej_tamara.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрыст Тамара Сяргей

Юрыст Тамара Сяргей

23 красавіка намеснік Генпракурора Аляксандр Лашын вынес юрысту Тамары Сяргей афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці па артыкуле 193.1 КК РБ за арганізацыю дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб'яднання - Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.

Сяргей звярнулася да Генеральнага пракурора з заявай аб прыёме і абскардзіла афіцыйнае папярэджанне. Аднак выконваючы абавязкі генпракурора Мікалай Кукліс адмовіў ёй ў прыёме і пакінуў у сіле афіцыйнае папярэджанне.

Тамара Сяргей: «Гэта рашэнне Генпракуратуры я лічу неабгрунтаваным і незаконным, бо праігнараваныя ўсе мае довады, выкладзеныя ў заяве і заснаваныя на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаваным краінай. Афіцыйнае папярэджанне і адказ на маю скаргу заснаваныя толькі на меркаванні чыноўнікаў Генпракуратуры і не пацьвярджаюцца фактычнымі матэрыяламі.

Я лічу, што Мікалай Кукліс проста пабаяўся сустрэцца са мной, так як Генпракуратура не з'яўляецца самастойным органам і вынесла мне незаконнае папярэджанне, выконваючы ўказанне Адміністрацыі прэзідэнта. Дзеянні Адміністрацыі прэзідэнта і Генпракуратуры я расцэньваю як акт псіхалагічнага ціску».

Tамара Сяргей плануе звярнуцца ў суд.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international