У Гродзенскім універсітэце ліквідуюць бунтарскі гістфак

2013 2013-06-10T10:33:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Чуткі пра тое, што гістфак могуць аб’яднаць з факультэтам турызму актыўна хадзілі апошнія два месяцы. Прыкладна з часу звальнення апальнага гісторыка Вячаслава Шведа.

Дэкан гiстфака Эдмунд Ярмусік пацвердзіў «Салідарнасці», што пытанне з аб’яднаннем факультэтаў сапраўды вырашаецца.

— Калі ў вас ёсць такая інфармацыя, то, як вядома, дыма без агня не бывае, — адзначыў Эдмунд Ярмусік. — Такое рашэнне ёсць. Яно абмяркоўваецца. Нічога страшнага ў гэтым няма. Гэта натуральная рэарганізацыя вучэбнага працэсу. Пры любой уладзе і ў любой краіне мы павінны сеяць разумнае, добрае, вечнае. Для нас галоўнае — гэта студэнты. Гісторыя як прадмет у любым выпадку застаецца. А ўсё астатняе — гэта фармальнасць.

Раней адзначалася, што імаверным дэканам новага аб’яднанага факультэта можа стаць сённяшні дэкан факультэта турызму і сервісу Сяргей Данскіх. Дэкан факультэта гісторыі і сацыялогіі Эдмунд Ярмусік, згодна з тымі ж чуткамі, можа атрымаць пасаду загадчыка кафедры гісторыі Беларусі. Якім чынам вырашана гэтае пытанне, пакуль невядома.

— Зямля чуткамі поўніцца, — адзначыў Ярмусік. — Мне пра гэта нічога не вядома. Звяртайцеся да рэктара.

Зразумела, што аб’яднанне факультэтаў пацягне за сабой і скарачэнне штатаў. Такім чынам універсітэт цалкам законна зможа пазбавіцца ад рэшты «нядобранадзейных» гісторыкаў, якія пакуль займаюць свае пасады.

Рэпрэсіі ў дачыненні да выкладчыкаў гістфака ідуць ужо даўно. Восенню 2012 года з універсітэта быў звольнены адзін з аўтараў кнігі «Гродназнаўства» Андрэй Чарнякевіч.

Прычым, Сямён Шапіра прызнаўся, што асабіста загадаў звольніць Чарнякевіча: «Наконт Чарнякевіча прымаў загад я асабіста», — сказаў кіраўнік Гродзенскага аблвыканкама. «Напісалі падручнік і надрукавалі за мяжою. За чые грошы? Не, каб да мяне прыйсці і пагаварыць!.."

Шапіра шчыра прызнаўся, што рэгулярна чытае зводкі КДБ і ведае ўсіх універсітэцкіх «апазіцыянераў» паіменна. «Ва ўніверсітэце шаснаццаць чалавек, якія заклікаюць звергнуць уладу», — сказаў Шапіра.

У хуткім часе пра свой сыход з універсітэту на знак пратэсту супраць ціску на калег заявіў у адкрытым лісце да кіраўніка Гродзенскага аблвыканкама старшы выкладчык кафедры тэорыі дзяржавы і права Ігар Кузьмініч.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international