Арганізатара Мілавідскага фэсту выклікаюць у Баранавіцкі РАУС

2013 2013-06-10T00:06:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fest-milavidy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскага актывіста Віктара Сырыцу, арганізатара Мілавідскага фэсту ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года, выклікаюць 12 чэрвеня ў Баранавіцкі РАУС. Гэта стала вядома з ліста, які ён атрымаў 9 чэрвеня з аддзела ўнутраных спраў райвыканкама за подпісам часова выконваючага абавязкі начальніка РАУС падпалкоўніка міліцыі Д.Майсені. У лісце паведамляецца, што ў адносінах да Віктара Сырыцы складзены адміністрацыйны пратакол за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння, таму грамадскаму актывісту “неабходна прыйсці ў Баранавіцкі РАУС (вуліца Чкалава, д.5, к.333) для падпісання пратакола”.

 – Яны не могуць мне дараваць правядзенне 2 чэрвеня Мілавідскага фэсту ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы. Баранавіцкі райвыканкам 3 і 20 траўня двойчы незаконна нам забараняў правядзенне культурна-гістарычнага свята. Лічу, што не мы парушылі закон, а Баранавіцкі райвыканкам не выконвае арт. 51 Канстытуцыі Беларусі і не дае нам права на ўдзел у культурным жыцці, – паведаміў Віктар Сырыца.

 

Фота: удзельнікі Мілавідскага фэсту ў ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international