У Магілёўскай вобласці аднавіўся выхад чатырох маланакладных выданняў

2013 2013-06-09T23:13:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malanakladnyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 чэрвеня ў Магілёве ў грамадскім цэнтры “Кола” адбылася нарада выдаўцоў і журналістаў маланакладных газет з чатырох раёнаў Магілёўскай вобласці.

У Бялынічах, Клімавічах, Шклове і Быхаве з канца траўня зноў пачалі выходзіць маланакладныя газеты, якія былі вымушаны прыпыніць сваю дзейнасць з лютага гэтага года. Для аднаўлення выхаду газет “Паходня”, “Клімавіцкая інфа-панарама”, “Шклоў-інфо” і “Стары замак” сябрам ГА “БАЖ” Магілёўскай вобласці давялося прыкласці шмат намаганняў.

На нарадзе былі абмеркаваныя асноўныя накірункі дзейнасці рэгіянальных выданняў Магілёўскай вобласці на бліжэйшы час, а таксама асаблівасці падачы інфармацыі з самых розных сфераў жыцця Прыдняпроўскага рэгіёна.

Падчас нарады прагучала прапанова бялыніцкага журналіста Барыса Вырвіча аб тым, каб на старонках рэгіянальных выданняў Магілёўскай вобласці рэгулярна з’яўляліся матэрыялы праваабарончага характару. Прапанова была падтрыманая іншымі журналістамі з Магілёўшчыны.

Таксама выдаўцы маланакладных газет вырашылі, што ўсе чатыры магілёўскіх выданні будуць асвятляць маючыя адбыцца ў бліжэйшым будучым выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international