Лукашэнка запатрабаваў узмацніць блакаванне незалежных сайтаў

2013 2013-06-07T11:44:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cenzura_u_internet.jpg

Кіраўнік адзначыў заслугі Аператыўна-аналітычнага цэнтра ў цэнзураванні байнэту.

«Вы павінны быць гатовыя супрацьстаяць пагрозам інфармацыйнай бяспекі. У нядаўнім мінулым цэнтр сумесна з іншымі структурамі здолеў спыніць спробы разгойдвання палітычнай сітуацыі з дапамогай сеткі Інтэрнэт. Упэўнены, што вы і надалей будзеце даваць годны адказ на падобныя правакацыі», - заявіў Лукашэнка сёння, наведваючы Аператыўна-аналітычны цэнтр.

Кіраўнік таксама запатрабаваў ад ведамства Сяргея Шпегуна ўзмацніць барацьбу з карупцыяй.

«Я, вядома, чакаю ад вас больш глыбокай, якаснай інфармацыі па лініі барацьбы з карупцыяй, аб сітуацыі ў эканоміцы, у асобных стратэгічных галінах, у канкрэтных арганізацыях. Усё, што важна для дзяржавы, - гэта ваша, і міма праходзіць ні ў якім разе нельга», - адзначыў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што недатыкальных людзей у краіне няма.

«Дзякуючы смеласці, прыстойнасці і прафесіяналізму супрацоўнікаў цэнтра цэлы шэраг кіраўнікоў, якія заблыталіся ў брудных справах, бюракратызме і падмане дзяржавы, на ўласным прыкладзе даведаліся - недатыкальных ў краіне няма», - заявіў Лукашэнка.

Нагадаем, у 2010 годзе быў прыняты ўказ Лукашэнкі «Аб цэнзуры Інтэрнэту», абавязаўшы правайдэраў весці рэгістрацыю карыстальнікаў і захоўваць інфармацыю пра аказаныя ім паслугі. Кантроль за сеткай быў даручаны Аператыўна-аналітычнаму цэнтру. На аснове рашэнняў ААЦ і іншых кампетэнтных органаў складаецца спіс забароненых рэсурсаў. Правайдэры ў абавязковым парадку блакуюць доступ да іх для дзяржорганаў, устаноў адукацыі і культуры.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international