Як у сьвеце ставяцца да гомасэксуальнасьці?

2013 2013-06-07T13:15:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/homosexual.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэта паспрабаваў высьветліць сацыялягічны цэнтар Pew Research Center, правёўшы сёлета ўвесну апытаньні ў 39 краінах сьвету, паведамляе сайт Радыё "Свабода".

З суседзяў Беларусі ў выбарку трапілі Расея і Польшча. Паводле вынікаў, стаўленьне моцна вар’юецца ў залежнасьці ад рэгіёну: калі ў краінах Эўразьвязу і ў ЗША гэтую зьяву лічаць прыймальнай, то краіны Афрыкі і Блізкага Ўсходу дэманструюць у гэтым пытаньні амаль поўную неталерантнасьць.

Сацыёлягі не высьвятлялі стаўленьне рэспандэнтаў да аднаполых шлюбаў, якія зараз зьяўляюцца прадметам дэбатаў у краінах Заходняй Эўропы і ЗША, задавалася простае пытаньне: ці павінна грамадзтва прымаць (талераваць) гомасэксуальнасьць? Але і тут выявіўся вялікі роскід меркаваньняў.

Краіна           Ці павінна грамадзтва прымаць гомасэксуальнасьць?, %

 

НЕ

ТАК

Нямеччына

11

87

Францыя 

22

77

Вялікабрытанія

18

76

Аргентына

21

74

Бразылія

36

60

ЗША

33

60

Грэцыя

40

53

Польшча

46

42

Ізраіль

47

40

Кітай

57

21

Расея

74

16

Турэччына

78

9

Эгіпет

95

3

Сярод краін Эўразьвязу найменш талерантная да гомасэксуальнасьці Польшча, у ёй грамадзкая думка па гэтым пытаньні падзеленая прыкладна напалам.

Дасьледаваньне прадэманстравала некалькі заканамернасьцяў. Моладзь па ўсім сьвеце схільная ставіцца да гомасэксуальнасьці больш талерантна, чым старэйшае пакаленьне, мужчыны кажуць пра непрымальнасьць гомасэксуальнасьці часьцей за жанчын. Існуе даволі шчыльная карэляцыя з узроўнем рэлігійнасьці: чым больш рэлігійная краіна, тым меншая доля людзей у ёй лічаць гомасэксуальнасьць прымальнай зьявай. Хаця ёсьць два выключэньня: Расея і Кітай краіны ня надта рэлігійныя, але ўзровень неталерантнасьці да сэксуальных меншасьцяў у іх даволі высокі.

Беларусь не трапіла ў кола краінаў, у якіх Pew Research Center праводзіў сёлета апытаньне пра стаўленьне да гомасэксуальнасьці. Але ёсьць дадзеныя двух беларускіх досьледных цэнтраў па 2010 году. Падчас сумеснага апытаньня, якое праводзілі ў Беларусі ў сакавіку 2010 году лябараторыя «НОВАК» і Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў, задавалася пытаньне: " Ці згодны Вы, што гомасэксуалізм павінен быць забаронены і карацца ў крымінальным парадку гэтак жа, як ў савецкія часы?" Поўную згоду з гэтай прапановай выказалі 43% апытаных, частковую згоду — 20%. Падчас чэрвеньскага 2010 году апытаньня НІСЭПД на пытаньне «Як вы ставіцеся да сэксуальных меншасьцяў?» — адмоўны адказ далі 57% рэспандэнтаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international