У судзе Брэсцкага раёна пераглядаюць справу Віталя Каўша

2013 2013-06-07T07:45:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/koush-vital.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Коўш

Віталь Коўш

Раней калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда скасавала рашэнне суду першай інстанцыі, які пакараў грамадскага актывіста на 4 гады пазбаўлення волі нібыта за за спрыянне незаконнай міграцыі, і справа была накіравана на новы разгляд.

Нагадаем, што 29-гадовага Віталя Каўша вінавацяць у арганізацыі незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы з дапамогай каната для групы з васьмі грамадзян Індыі. Пасля дэпартацыі з тэрыторыі Беларусі індусы змясцілі ў Інтэрнэце відэаролік, у якім распавялі, што іх прымусілі даваць хлуслівыя звесткі ў адносінах да асоб, з якімі яны не былі знаёмыя.

Паводле словаў Жанны Коўш (жонкі Віталя), сам ён па-ранейшаму не лічыць сябе вінаватым і спадзяецца на справядлівы суд, які скончыцца на яго карысць. За кратамі грамадскі актывіст знаходзіцца з верасня мінулага года і, як лічыць праваабаронца Раман Кісляк, судовы пераслед Віталя Каўша можа быць сваеасаблівай помстай за яго актыўную грамадзянскую пазіцыю. Раней Коўш быў незалежным назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, браў удзел у акцыях салідарнасці з палітычнымі вязнямі ды іншых мерапрыемствах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international