Крычаўскую незалежную газету вінавацяць у распаўсюдзе недакладных звестак

2013 2013-06-06T12:18:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 чэрвеня ў судзе Крычаўскага раёна пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы па пазову “Аб абароне дзелавой рэпутацыі” з боку УКП “Чэрыкаўскае ПМК № 280” супраць незалежнай газеты “Вольны горад”.

Начальнік арганізацыі А.В. Фралоў прасіў суд Крычаўскага раёна “прызнаць распаўсюджаныя звесткі аб КУП “Чэрыкаўскае ПМК-280” у друкаваным выданні “Вольны горад” №4 ад 3 лютага 2013 года неадпавядаючымі рэчаіснасці”, а таксама “абавязаць друкаванае выданне “Вольны горад” надрукаваць абвяржэнне на той жа старонцы ў той жа калонцы дадзенага друкаванага выдання”.

Падставай для пазову ў суд стаў невялікі артыкул “Прыгонныя” , у якім адміністрацыя ПМК № 280 убачыла мэту “дыскрэдытаваць кіруючае звяно “Чэрыкаўскага ПМК-280” і раённую вертыкаль улады”.

Артыкул “Прыгонныя” быў напісаны пасля тэлефанавання ў рэдакцыю “Вольнага горада” жонкі працаўніка Чэрыкаўскай ПМК №280. Жанчына сцвярджала, што яе муж не можа атрымаць заробак ужо трэці месяц.

Рэдактар газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны лічыць, што ў пазове ў суд з боку кіраўніцтва УКП “Чэрыкаўскае ПМК № 280” прасочваецца палітычная падаплёка і спроба націснуць на газету “Вольны горад”.

“Безумоўна, спадар Фралоў не з’яўляецца самастойным гульцом і дзейнічае па загадзе зусім іншых людзей, - выказвае меркаванне рэдактар “Вольнага горада”. – Прадстаўнік “Вольнага горада” спрабаваў сустрэцца з Аляксеем Фраловым яшчэ да разгляду справы ў судзе, аднак начальнік Чэрыкаўскага ПМК ад гэтай сустрэчы ўхіліўся. Я асабіста падыходзіў да Фралова два разы, каб неяк урэгуляваць сітуацыю. І калі суддзя Аляксандр Курылін запытаў Аляксея Фралова, чаму пытанне з спрэчным артыкулам неўрэгулявалі ў дасудовым парадку, той нават не ведаў, што адказаць”.

Па словах Сяргея Няроўнага, адмоўна адрэагаваў Аляксей Фралоў і на прапанову суддзі Аляксандра Курыліна прымірыцца, якое той зрабіў кіраўніку Чэрыкаўскага ПМК і выдаўцу газеты “Вольны горад” Уладзіміру Кудраўцаву.

“Мы ясна ўбачылі, што спадар Фралоў проста не хоча весці нават размову пра нейкую дамову і вырашалі адстойваць сваю правату. – кажа Сяргей Няроўны. – Па-першае, сам пазоў у суд падрыхтаваны вельмі непрафесійна, ён нават складзены няправільна. Нават у суддзі выклікала вялікае здзіўленне, калі мы ўказалі на тое, што па ўсім тэксце пазову назва арганізацыі ідзе як УКП “Чэрыкаўская ПМК-280”, а падпісаны дакумент начальнікам “Чэрыкаўскага ПМК-88” А. В. Фраловым.

Па-другое, мы зрабілі хадайніцтва, каб Чэрыкаўскае ПМК-280 прадаставіла ў суд ведамасці на выплату заробкаў за адпаведны перыяд, каб было магчыма ўбачыць, калі яе працаўнікі сапраўды атрымлівалі заробкі.

Таксама мы назвалі імя сапраўднага аўтара артыкула “Прыгонныя”, які хаваўся пад псеўданімам Анна Владова – гэта журналіст “Вольнага горада” Мікалай Гердзій, і пахадайнічалі, каб яго выклікалі ў суд”.

Суддзя Аляксандр Курылін вырашыў працягнуць разглыд справы ў судзе Крычаўскага раёна 14 чэрвеня ў 10-00. Таксама ён прапанаваў адміністрацыі ПМК-280 прадаставіць сведкаў, якія б маглі пацвердзіць сапраўднасць своечасовай выплаты заробкаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international