viasna on patreon

Брэст: ад “нічыйнай” дарогі гарадскім уладам адмахнуцца не ўдалося

2013 2013-06-06T12:02:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daroga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З другой спробы жыхары брэсцкага мікрараёна Паўдневы, што сабралі больш за 1100 подпісаў з патрабаваннем рамонту і добраўпарадкавання дарог у месцы свайго пражывання, дамагліся ад уладаў выканання неабходных работ.

Як паведаміў адзін з ініцыятараў звароту да кіраўніцтва гораду і вобласці Ігар Маслоўскі, калі раней з Брэсцкага гарвыканкама прыходзілі адпіскі, дык зараз чыноўнікі вымушаны былі засведчыць, што дарожнае пакрыццё на вуліцы Ракасоўскага знаходзіцца ў занядбанным стане, бо гэтая дарога юрыдычна нікому не належыць, і нават Дзяржаўтаінспекцыя не можа пакараць вінаватых у такім становішчы (бо гаспадара у дарогі фактычна няма). Больш таго, улады прызналі, што амаль 1000 выяўленных пашкоджанняў на невялікім участку гэтай дарогі ёсць следствам таго, што асфальт тут быў пакладзены больш за 40 гадоў таму. Зараз у гарвыканкаме абяцаюць, што ў чэрвені 2013 года пачнецца рэканструкцыя вуліцы Ракасоўскага (на участку ад вуліцы Гвардзейскай да вуліцы Жукава) і дарога, што не мае “гаспадара”, урэшце будзе заасфальтавана. Пакуль жа ўсе працы спыненыя з-за адсутнасці фінансавання.

Ігар Маслоўскі заўважае, што новы адказ з гарвыканкаму прыйшоў пасля таго, як актывісты кампаніі “1000 і адна ямка” звярнуліся са скаргай да брэсцкіх абласных уладаў, каб тыя адрэагавалі на парушэнні з боку гарадскіх чыноўнікаў Закона РБ “Аб зваротах грамадзян і юрычных асобаў”. На думку аўтараў скаргі, Брэсцкі гарвыканкам не прыняў захады для поўнага, аб’ектыўнага і ўсебаковага разгляду звароту жыхароў мікрараёна Паўднёвы. Нават пасля новага адказу гарадскіх уладаў застаецца незразумелым, які далейшы лёс чакае дарогу, што не мае “гаспадара”, бо, напрыклад, усталёўваць тратуар на ёй у гарвыканкаме лічаць нямэтазодным. Таму актывісты кампаніі маюць намер працягваць змаганне за бяспечны рух транспарту, належны стан дарог і іх добраўпарадкаванне ў гэтым мікрараёне абласнога цэнтра.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства