Cемінар для студэнтаў-юрыстаў і ўсіх зацікаўленых абаронай правоў студэнтаў

2013 2013-06-06T09:37:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravy_studentau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Якія правы ёсць у студэнтаў і якія парушаюцца часцей за ўсё? Як абараняць іх паспяхова? На семінары мы пазнаёмімся з лепшымі практыкамі і эфектыўнымі механізмамі абароны правоў студэнта, а таксама кейсамі з юрыдычнай кансультацыі «Студэнцкай Рады». Прыходзьце на семінар 15 чэрвеня! Дэдлайн 13 чэрвеня.

Заяўкі запаўняйце тут. Спяшайцеся - колькасць месцаў абмежавана! Семінар пройдзе ў Мінску.

Пра што семінар?

Мы пазнаёмімся з тэорыяй і філасофіяй правоў чалавека, правамі студэнтаў у кантэксце правоў чалавека і згодна беларускаму заканадаўству. Зробім разбор кейсаў (у тым ліку з практыкі юрыдычнай клінікі «Студэнцкай Рады») парушэнняў правоў студэнтаў. А на закуску – прэзентацыя студэнцкіх, праваабарончых арганізацый і юрыдычнай кансультацыі «Студэнцкай Рады».

Вядучыя семінара - маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца студэнты-юрысты і ўсе зацікаўленыя ў абароне правоў студэнтаў.

Дзе і калі адбудзецца?

Семінар пройдзе ў Мінску 15 чэрвеня 2013 арыентыровачна з 11.00 да 17.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 13 чэрвеня.

Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.

Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд для іншагародніх удзельнікаў.

Дадатковыя магчымасці для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне правам чалавека і правам студэнтаў, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый, а таксама стажыроўка ў юрыдычнай кансультацыі «Студэнцкай Рады».

Даведка

Семінары  «Правы студэнтаў простай мовай» ладзяцца прафсаюзнай групай «Студэнцкая Рада» і камандай адукацыйнай праграмы «Правы чалавека «на пальцах».

«Студэнцкая Рада» - прафсаюзная група, была створана ў 2008 годзе як ініцыятыва групы студэнтаў розных навучальных устаноў г. Мінска.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international