Новы ўказ Лукашэнкі: на правядзеньне канцэртаў неабходны дазвол ідэолягаў

2013 2013-06-06T09:21:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ N257, у адпаведнасьці зь якім у краіне ўводзіцца неабходнасьць атрыманьня дазволу ідэолягаў на правядзеньне культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

У паведамленьні прэс-службы Лукашэнкі гаворыцца:
«Указам прадугледжваецца, што арганізатар абавязаны атрымаць пасьведчаньне на права арганізацыі і правядзеньня культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (гастрольнае пасьведчаньне) ва ўпраўленьні ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі аблвыканкаму (Менскага гарвыканкаму)».
Паводле новага ўказу, на мерапрыемства з удзелам беларускіх і замежных выканаўцаў гастрольнае пасьведчаньне выдаецца з выплатай дзяржаўнага збору ў адмысловы фонд прэзыдэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. На мерапрыемства з удзелам беларускіх выканаўцаў гастрольнае пасьведчанне будзе выдавацца бясплатна.
«Гэтым нарматыўным праўным актам таксама прадастаўляецца права правядзеньня культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства, замежным і міжнародным арганізацыям», — сказана ў прэс-рэлізе.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international