Генеральному пракурору прыйдзецца разабрацца, ці законна суды адмаўлялі ў разглядзе скаргі праваабаронцы

2013 2013-06-05T15:33:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gousha-siargej-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў Генеральному прокурору РБ наглядную скаргу на вызначэнне судоў першай і касацыйнай інстанцый аб непадсутнасці справы адносна кампенсацыі маральнай шкоды за невыкананне рашэння Камітэта ААН аб закрыцці ПЦ “Вясна”.

Раней мы паведамлялі, што 23 красавіка накіраваная наглядальная скарга Сяргея Гоўшы ад 02.04.2013г. была вернута Генеральнай пракуратурай з патрабаваннем прыкласці завераныя судом копіі вызначэння судоў першай і касацыйнай інстанцый у адпаведнасці з ч.7 арт.438 ГПК Рэспублікі Беларусь.

Праваабаронца ўжо адзін раз ездзіў з Баранавічаў у Мінск і бегаў па судах, каб заверыць копіі неабходных дакументаў, якія ён і прыклаў да сваёй нагляднай скаргі cпачатку ў пракуратуру Мінска, а затым копію прыклаў у Генеральную пракуратуру. Аднак чыноўнікі з Генпракуратуры замест разгляду скаргі па сутнасці стварылі бюракратычную цяганіну і прымусілі Cяргея Гоўшу зноў ехаць у Мінск і плаціць грошы за тыя ж самыя копіі неабходных дакументаў. Грамадскі актывіст знайшоў сілы і сродкі, каб паехаць зноў у Мінск, зрабіць неабходныя дакументы і давесці сваю справу да лагічнага завяршэння.

Цяпер паўторная наглядальная скарга праваабаронцы адпавядае чаканням Генеральнай пракуратуры.

Сутнасць скаргі Сяргея Гоўшы палягае ў тым, што ён запатрабаваў да дзяржавы кампенсацыю маральнай шкоды ў сувязі з тым, што Рэспубліка Беларусь не выканала Меркаванні Камітэта па правах чалавека ААН ад 27 ліпеня 2007г. па ўзнаўленні рэгістрацыі Праваабарончага цэнтра “Вясна”, які быў незаконна зачынены ўладамі, і праваабаронца Сяргей Гоўша, як адзін з заснавальнікаў “Вясны”, да гэтага часу пазбаўлены магчымасці займацца грамадскай дзейнасцю, чым нанесена яму маральная шкода.

Справу аб адмове Рэспублікі Беларусь выконваць рашэнне міждзяржаўнага органа С.Гоўша накіраваў ужо ў Камітэт па правах чалавека ААН, але вырашыў яшчэ звярнуцца і ў пракуратуру, каб атрымаць адпаведную ацэнку нагляднага органа за выкананнем законнасці.

У паўторнай нагляднай скарзе Сяргей Гоўша просіць Генеральнага пракурора запатрабаваць з суда Маскоўскага раёна г. Мінска справу па яго зыскавай заяве аб кампенсацыі маральнай шкоды ад 14 мая 2010 г., праверыць законнасць і абгрунтаванасць вынесеных па ёй судовых пастаноў – вызначэнне суддзі Маскоўскага р-на г. Мінска ад 31 мая 2010 г. і вызначэнне судовай калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда ад 05 жніўня 2010 г., у якіх суды адмаўляюць Сяргею Гоўшы ў разглядзе справы на падставе непадсуднасці яе судам (!) і прынесці пратэст у парадку нагляду для іх адмены з тым, каб вынесці рашэнне на падставе Канстытуцыі ды міжнародна-прававых актаў, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international