Дунья Міятавіч: У Беларусі надыйшоў час для радыкальных зменаў па свабодзе слова

2013 2013-06-05T13:14:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dynia-miyatovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дунья Міятавіч, прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ

Дунья Міятавіч, прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ

У Беларусь з афіцыйным візітам прыехала прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ.

У ходзе сустрэчы з журналістамі яна адзначыла найбольш праблемныя моманты, з якімі сутыкаюцца беларускія прадстаўнікі СМІ, - адвольныя кароткатэрміновыя затрыманні, адміністратыўныя і крымінальныя справы супраць журналістаў.

Па меркаванні Дуньі Міятавіч, гэтыя праблемы павінны вырашацца ў бліжэйшы час. "Падчас сустрэчы з парламентарыямі і чыноўнікамі высокага рангу я пачула словы ўпэўненасці, што з затрыманнямі і крымінальнымі справамі будзе скончана", - адзначыла яна.

Падчас афіцыйнага візіту ў Мінск прадстаўнік СМІ сустрэлася з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, чыноўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта, Міністэрства інфармацыі, Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру, Міністэрства замежных спраў, а таксама рэдактарамі буйных дзяржаўных медыяў, чальцамі БАЖ і БСЖ.

"Я пераканана, што Беларусь мае патрэбу ў заканадаўчых рэформах у сферы СМІ. Інтэрнэт павінен быць больш свабодным. Баланс паміж дзяржаўнымі і камерцыйнымі СМІ павінен быць большым. Я таксама хацела б убачыць у будучыні грамадскае радыё і тэлебачанне ў Беларусі", - адзначыла спадарыня Міятавіч.

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ лічыць, што ў Беларусі надыйшоў час для радыкальных зменаў па свабодзе слова. "Улады павінны дазволіць крытыку, адрозныя меркаванні ў грамадстве. Гэта цана, якую любая краіна мусіць сплаціць за дэмакратыю".

Дунья Міятавіч паабяцала надалей адсочваць, як разгортваецца сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі. "Калі я ўбачу, што ўлады не выканалі дадзеных абяцанняў, я і надалей буду выступаць з крытычнымі заявамі".

Нагадаем, апошні візіт Дуньі Міятавіч адбыўся ў кастрычніку 2010 года. Пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў ёй адмаўлялі ў сустрэчы. Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ неаднаразова крытычна выказвалася ў бок беларускіх уладаў за парушэнне правоў чалавека, пераслед журалістаў за іх прафесійную дзейнасць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international