У Беларусі ізноў патрабуюць сьмерці

2013 2013-06-05T08:01:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Для забойцы гомельскай студэнткі дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў выключную меру пакараньня.

Спрэчкі бакоў па справе аб жорсткім забойстве22-гадовай студэнткі 4-га курса біялягічнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Скарыны прайшлі 4 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе. Дзяржаўнае абвінавачаньне запрасіла выключную меру пакараньня для абвінавачанага ў забойстве 24-гадовага маладога чалавека, перадае БелаПАН.

Трагедыя адбылася ў ноч з 19 на 20 верасьня летась. Каля паўночы Натальля Емельянчыкава вярталася дадому, каля пад’езду на яе з нажом напаў мужчына. Як ўстанавіла экспэртыза, пацярпелая памерла ад масіўнай страты крыві, ёй былі нанесеныя 102 нажавых раненьняў у галаву, грудзі, шыю, рукі і ногі. Былі таксама зафіксаваныя пераломы рэбраў. Дзеяньні абвінавачанага кваліфікаваныя як забойства з асаблівай жорсткасьцю з хуліганскіх памкненьняў.

У судзе абвінавачваны віну прызнаў цалкам. Маці загінулай ў судзе прасіла для абвінавачанага выключнай меры пакараньня. Ён раней быў судзімы за нанясеньне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў, якія прывялі да сьмерці, — забіў свайго айчыма.

Сёлета ў траўні правааабрончая арганізацыя Міжнародная Амністыя (Amnesty International) разаслала тэрміновы прэсавы рэліз з заклікам да ўладаў Беларусі спыніць выкананьне сьмяротнага прысуду і ўвесьці мараторый на сьмерць.

Нагодай для закліку стала паведамленьне ад 30 красавіка пракуратуры Магілёўскай вобласьці, дзе быў вынесены чарговы сьмяротны прысуд.

Таксама Міжнародная Амністыя выказала глыбокую заклапочанасьць з нагоды таямнічасьці, якой ахутанае сьмяротнае пакараньне ў Беларусі. У заяве гаворыцца, што да зьняволеных могуць ужывацца катаваньні.

«Cтатус Беларусі, як адзінай краіны ў Эўропе, дзе выконваюцца сьмяротныя пакараньні, ганебны. Улады павінны неадкладна адмяніць гэты сьмяротны прысуд і ўвесьці афіцыйны мараторый на сьмяротнае пакараньне», сказаў Давід Дыяс-Жоге, намесьнік дырэктара Amnesty International па краінах Эўропы і Цэнтральнай Азіі.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе да гэтага часу выносяцца і выконваюцца сьмяротныя прысуды. За гэта краіну ўвесь час крытыкуюць міжнародныя арганізацыі, якія змагаюцца за скасаваньне сьмяротнага пакараньня. У 2012 годзе ў Беларусі былі пакараныя сьмерцю Дзьмітры Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў, асуджаныя за ўчыненьне тэракту ў менскім мэтро 11 красавіка 2011 году. Паводле зьвестак арганізацыі Amnesty International, у Беларусі летась акрамя гэтых двух быў выкананы яшчэ адзін сьмяротны прысуд.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international