Афіцыйны Мінск чакае ад Міятавіч "аб'ектыўнасці і гатоўнасці да раўнапраўнага, адкрытага дыялогу"

2013 2013-06-04T14:19:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/samasejka.jpg
Мікалай Самасейка. Фотa: belta.by

Мікалай Самасейка. Фотa: belta.by

Ад візіту ў Беларусь прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуньі Міятавіч "варта чакаць аб'ектыўнасці і гатоўнасці да раўнапраўнага, адкрытага дыялогу". Пра гэта заявіў старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка журналістам 4 чэрвеня перад сустрэчай з Міятавіч.

"Беларусь адкрыта для такога дыялогу ва ўсіх сферах. Спадзяемся, што гэтая пазіцыя будзе ўспрынята Еўрасаюзам. Менавіта за такім дыялогам будучыня, таму што аналіз санкцый і ўльтыматумаў, якія ЕС выставіў Беларусі, паказаў, што яны контрпрадуктыўныя, і не толькі не мелі станоўчага эфекту, але і проста супрацьлеглы", — сказаў дэпутат.

Самасейка зазначыў, што паводле вынікаў візіту Міятавіч павінна даць аб'ектыўную ацэнку сітуацыі ў Беларусі "не на падставе фактаў, якія падае гэтак званая апазіцыя, а на падставе асабістага меркавання".

Дунья Міятавіч 3—5 чэрвеня знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам. Яна ўзяла ўдзел у семінары-трэнінгу для беларускіх журналістаў на тэму развіцця інтэрнэт-СМІ і анлайн-журналістыкі. У праграме візіту прадстаўніка АБСЕ — сустрэчы з высокапастаўленымі чыноўнікамі, уключаючы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея і прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта, ніжняй палаты Нацыянальнага сходу, Вярхоўнага суда і Міністэрства інфармацыі, а таксама з прадстаўнікамі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага саюза журналістаў, журналістамі, актывістамі грамадзянскай супольнасці.

Нагадаем, апошнім разам Міятавіч наведвала Беларусь у кастрычніку 2010 года. Яна таксама хацела прыехаць у Мінск адразу пасля жорсткага разгону акцыі супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. У ліку соцень затрыманых падчас акцыі грамадзян былі і незалежныя журналісты, у прыватнасці Ірына Халіп і Наталля Радзіна. Яны праходзілі як падазроныя па крымінальнай справе аб масавых беспарадках і ўтрымліваліся ў следчым ізалятары КДБ. Міятавіч двойчы звярталася да Сяргея Мартынава (у той час міністр замежных спраў Беларусі) з просьбай дапамагчы арганізаваць яе візіт у Мінск, аднак рэакцыі на яе лісты не было.

Увесь гэты час Міятавіч неаднаразова крытыкавала афіцыйны Мінск за сітуацыю са свабодай слова ў Беларусі і пераслед незалежных журналістаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international