“Таямніцы следства” раскрылі падрабязнасці пра асобу чарговага асуджанага да смяротнага пакарання

2013 2013-06-04T10:49:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/yuzepchuk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Юзэпчук

Рыгор Юзэпчук

У праграме “Таямніцы следства”, якая выйшла на 1 канале Беларускага тэлебачання 1 чэрвеня былі паказаныя  падрабязнасці пра асобу новага асуджанага да смяротнага пакарання.

Нагадаем, што пракуратура Магілёўскай вобласці 30 красавіка лаканічна паведаміла пра вынясенне ў Беларусі чарговага смяротнага прысуду. Стала вядома, што зняволены за забойствы на 25 год Грыгорый Юзэпчук 1969 года нараджэння, ураджэнец Жытомірскай вобласці, без пэўнага месца жыхарства, раней неаднаразова судзімы, у тым ліку за забойства, пазбавіў жыцця свайго сукамерніка, які прайграў сваё жыццё ў даміно.

Адметнасцю гэтага забойства стала тое, што яно было здзейснена ў пенітэнцыярнай установе – Магілёўскай турме №4.

Відэасюжэт, які можна прагледзець на сайце Белтэлерадыёкампаніі, раскрывае новыя падрабязнасці гэтай справы, аднак не дае адказу на пытанне аб тым, як у турме, дзе прадугледжаны асабліва ўзмоцнены нагляд за асуджанымі, магло здарыцца забойства?

“Вынесены Магілёўскім абласным судом прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу, - каментуе праваабаронца Валянцін Стэфановіч.  -Тэарэтычна асуджаны на смерць мае магчымасць абскарджання прысуду ў касацыйнай інстанцыі – калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага  Суда Рэспублікі Беларусь. Пасля, у выпадку адхілення скаргі, прысуд неадкладна ўступіць у законную сілу. Далей - толькі наглядная скарга на ўступіўшы ў сілу прысуд на імя Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ці Генеральнага пракурора і прашэнне аб памілаванні на імя А. Лукашэнкі. Аднак, як паказвае практыка, шанцы на ўратаванне жыцця ў Юзэпчука наўрад ці ёсць. Нават спецыяльныя механізмы абароны ААН не спыняюць гэты канвеер смерці”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international