Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-06-04T09:21:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу” аб прэвентыўных затрыманнях у Мінску, грамадскай акцыі абароны гістарычнай спадчыны Гомельшчыны і пераследу незалежных журналістаў за іх прафесійную дзейнасць.

“Падзея тыдня” - у Беларусь з візітам прыбыла прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч, якую беларускія ўлады дагэтуль не жадалі прымаць у краіне пасля падзеяў 19 снежня 2010 года. Увесь гэты час прадстаўнік АБСЕ неаднаразова крытыкавала афіцыйны Мінск за сітуацыю са свабодай слова ў Беларусі і пераслед незалежных журналістаў.

Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - старшыня арганізацыі пенсіянераў "Наша пакаленне" Таццяна Зялко, якая распавяла аб дыскрымінацыі сталых людзей у Беларусі.

У рубрыцы "Навіны палітвязняў" – размова пойдзе пра перааабранне зняволенага  старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, на пасаду віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, а  таксама аб тым, як складваецца лёс іншых беларускіх палітычных зняволеных.

У музычных паўзах – кампазіцыі з новага альбома «Земля» ўкраінскага гурта "Океан Эльзи".

Слухаць выпуск:

http://spring96.org/images/upload/sound/2013-23/2013-06-04_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international