EOTP абвяшчае набор на навучальны курс і ўдзел у міжнародных місіях па назіранні за выбарамі

2013 2013-06-04T08:30:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prajekt_naziranne_za_vybarami_teoryja_i_praktyka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладыя людзі, якія жадаюць атрымаць досвед назірання за выбарамі і ў далейшым далучыцца да каманды назіральнікаў у Беларусі, запрашаюцца да ўдзелу ў праекце «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» (EOTP).

Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у чарговым навучальным курсе EOTP.

Калі вы лічыце, што назіранне за выбарамі істотна для Беларусі, калі вам цікава на свае вочы пабачыць выбарчы працэс, то EOTP чакае вас.

 

Абраныя ўдзельнікі пройдуць двухэтапны інтэнсіўны навучальны курс у Вільні, распрацаваны выбітнымі айчыннымі і замежнымі даследчыкамі і палітолагамі. Па паспяховым сканчэнні курса ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат Belarus Watch, а таксама адмысловы сертыфікат ЕГУ. 

 

Першая частка курсу пройдзе 1–5 кастрычніка 2013 году.

 

Пасля першай часткі навучання слухачы курса возьмуць удзел у міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на другую частку курса і яшчэ, прынамсі, адну місію па назіранні.

Папярэдні досвед у назіранні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым.

Заявы на ўдзел прымаюцца да 9 чэрвеня 2013 г. Заявы дасланыя пасля 23:59, 9 чэрвеня разглядацца не будуць. Выніку адбору будуць абвешчаныя пасля 20 чэрвеня. Он-лайн заяву можна запоўніць на http://eotp.info/application.

Умовы адбору і дадатковая інфармацыя на сайце (http://eotp.info/news/52899) праекта.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на eotp@eotp.info

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international