viasna on patreon

Урад Беларусі ўдасканальвае механізмы падтрымкі дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў

2013 2013-06-03T22:27:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Урад Беларусі зацвердзіў Палажэнне аб постінтэрнатным суправаджэнні дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета міністраў ад 31 мая 2013 года № 433.

Як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы ўрада, "Палажэннем не ўстанаўліваюцца дадатковыя сацыяльныя гарантыі для названых катэгорый грамадзян, але вызначаюцца меры па стварэнні ўмоў для іх рэалізацыі".

Галоўная задача пастановы — узмацніць узаемадзеянне, у прыватнасці, Мінадукацыі, Мінпрацы, МУС, Мінжылкамгасу, а таксама падведамасных ім структур. У палажэнні ўдакладняюцца асноўныя кірункі дзейнасці органаў апекі, іх структурных падраздзяленняў, устаноў адукацыі задоўга да таго, як вучань стане выпускніком.

Акрамя таго, устанаўліваецца парадак абмену інфармацыяй аб выпускніках дзіцячых інтэрнатных устаноў і ўстаноў прфесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, вызначаюцца асноўныя патрабаванні да арганізацыі постінтэрнатнага суправаджэння, устанаўліваецца адказнасць суб'ектаў постінтэрнатнага суправаджэння за каардынацыю названай працы.

У адпаведнасці з дакументам постінтэрнатнае суправаджэнне ажыццяўляецца па месцы фактычнага пражывання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Каардынацыю дзейнасці суб'ектаў постінтэрнатнага суправаджэння выконваюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Адной з самых іх значных функцый, прадпісаных палажэннем, з'яўляецца кантроль за мэтавым выкарыстаннем жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, забеспячэнне захаванасці жылых памяшканняў, што належаць на праве ўласнасці або знаходзяцца ў валоданні і карыстанні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Штогод мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы пры фарміраванні бюджэту на чарговы фінансавы год плануюць сродкі для выдзялення льготных крэдытаў і аднаразовых субсідый, а таксама для будаўніцтва (рэканструкцыі) і набыцця для іх жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду і іншых форм дзяржаўнай падтрымкі.

Дакумент вызначае функцыі ў рэгламентуемай сферы: упраўленняў (аддзелаў) адукацыі і ўпраўленняў (аддзелаў) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў; органаў унутраных спраў; камісій па справах непаўналетніх мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў; дзіцячых інтэрнатных устаноў, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, апякунскіх, прыёмных сем'яў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу; тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва; арганізацый аховы здароўя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства