Невядомыя людзi ў цывiльным вялі назiранне за кватэрай Старшынi Берасцейскай гарадской арганiзацыi Партыi БНФ Дзмiтрыя Шыманскага

2007 2007-03-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як распавёў сп. Шыманскi, учора ў 16-50 ён выйшаў з пад'езда i на сваiм аўтамабiлi паехаў са двара: - У пэўны момант я заўважыў, што за мной кiруецца аўтамабiль ВАЗ-2107 белага колеру, якi раней неаднаразова заўважаўся на акцыях апазiцыi ў горадзе. Я прыпаркаваўся каля крамы, i "жыгулi", праехаўшы побач са мной, спынiлiся паблiзу. Я паспеў заўважыць, што ў машыне сядзяць трое маладых людзей у цывiльным, адзiн з iх з рацыяй. Я развярнуўся i не прыдумаў нiчога лепшага, як вярнуцца дахаты. Следам ехаў белы "жыгуль". Цяпер ён стаiць пад вокнамi, i трое маладых людзей сядзяць у салоне.

Шчыра сказаць, баюся выходзiць з дома. Ведаю, што пасля здарыцца так, што я пачну брыдкасловiць i спраўляць патрэбу ў грамадскiм месцы. І сведкi знойдзяцца. Што рабiць, не ведаю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international