Брэст: Камітэт ААН прызнаў парушэнне права на свабоду і асабістую недатыкальнасць Жаны Коўш

2013 2013-06-03T11:50:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aan-logo.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў рашэнне па скарзе брэсцкай актывісткі руху “За Свабоду” Жаны Коўш. У рашэнні гаворыцца пра выяўленныя парушэнні права на свабоду і асабістую недатыкальнасць у адносінах да прадстаўніцы грамадскага аб’яднання падчас яе затрымання.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, які прадстаўляе інтарэсы актывісткі, Жанна Коўш звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН яшчэ ў 2008-м годзе са скаргай на тое, што яе двойчы затрымлівалі ў Брэсце па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальных злачынстваў (кожная з гэтых справаў пасля была спынена) і змяшчалі ў ізалятар часовага ўтрымання. У першым выпадку Ж.Коўш знаходзілася там у чаканні суда 61 гадзіну, у другім - 72. Актывістка лічыць, што ўтрыманне пад вартай звыш 48 гадзін без дастаўлення да суддзі з'яўляецца парушэннем яе права на свабоду і асабістую недатыкальнасць згодна Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.
“Камітэт ААН у абодвух выпадках прызнаў парушэнні Пакта, - патлумачыў Раман Кісляк. - Пры гэтым важна адзначыць, што да гэтага часу ніхто не ставіў перад гэтым міжнародным органам пытанне аб парушэнні Пакта пры больш кароткім, чым 72 гадзіны, тэрмін утрымання пад вартай без дастаўкі да суддзі. Камітэт у справе Жанны Коўш усталёўвае новы стандарт ААН: 61 гадзіна без дастаўлення да суддзі затрыманага таксама з'яўляецца парушэннем Пакта”.
Праваабаронца лічыць, што высновы Камітэта па справе Жанны Коўш непазбежна прывядуць да пераглядзе заканадаўства аб затрыманні і заключэнні пад варту як у Беларусі, так і ў іншых дзяржавах - удзельніцах Пакта, якія пакуль яшчэ не ўвялі 48-гадзінны максімальны тэрмін для дастаўлення да суддзі затрыманага. “Уключэнне такой нормы ў заканадаўства стане гарантыяй ад неабгрунтавана працяглых затрыманняў грамадзян”, - заявіў Кісляк.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international